Жмінько Кастусь, Кастусь казаў...

Кастусь казаў...

афарызмы, меркаванні, развагі

Жмінько Кастусь

Месца выхаду: Γaйнаўка-Брэст

Дата выхаду: 2008

Выдавец: Towarzystwo Ochrony Krajobrazu

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Невялічкі томік паэзіі, збор афарызмаў, меркаванняў, разваг. Сам аўтар называе гэтыя кароценькія выслоў, невялічкія вершыкі “канапкамі”, дарэчы такі ж тытул носіць адзін з раздзелаў кнігі. “Канапкі, бо такія маленечкія, як маленькія бутэрбродзікі, на адзін раз укусіць... і канапкі, бо прыходзяць у голаву, калі ляжыш на канапе.”- такое акрэсленне даў аўтар у адным з інтрэв’ю Радыё Рацыя. Першая частка кнігі называецца “Сабе ды іншым”. Тут сабраны роздумы аўтара на розныя тэмы – жыццёвыя, філасофскія, палітычныя. Разважанні і меркаванні. Аўтар запісваў іх для сябе, каб захаваць на даўжэй, пераасэнсоўваць, неаднаразова вяртаючыся. Пасля вырашыў падзяліцца сваімі роздумамі з другімі, таму і тытул раздзела “Сабе ды іншым”. Другая ж частка кнігі – ужо згаданыя вышэй “Канапкі” – кароценькія вершыкі, выслоўі, пародыі, гумарынкі, дасціпныя куплеты. (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Жмінько Кастусь

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле