Свабода (Тут і цяпер), 130

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

130

Дата выхаду: 2008-09-11

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://svabodaby.net/

Шмат цяпер пішуць і гаво-раць пра кандыдатаўудэпу-таты, пра магчымасць “прас-кочыць” у будучы парламент некалькім дэмакратычным вылучэнцам, пра працу міжнародных назіральнікаў і г.д. І амаль ні слова — пра выбарчыя камісіі, якія да апошняга кавалі “элегантныя перамогі” на выбарах. Калі Аляксандру Лукашэнку так важна наладзіць нармальныя дачыненні з Захадам, можа, у гэтай “кузні” ўсё памянялася кардынальным чынам? Юры Істомін, начальнік выбарчага штаба кандыдата ўдэпутаты, вядомага эканаміста Яраслава Раманчука, сцвярджае, што ў працы акруговай выбарчай камісіі можна заўважыць пэўныя змены: — Яраслаў балатуецца ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў 51-й Гродзенска-Паўночнай выбарчай акрузе. Сябры акруговай камісіі пакуль паводзяць сябе дастаткова дэмакратычна і ветліва. Што называецца, “ідуць насустрач”, у тым ліку, і нашаму кандыдату.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле