Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2025
Выдавец: Выдавецкае Aгенцтва «Экапрэс»
Памеры: 312 с.
ISBN: 978-83-67471-33-6
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2025 by Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў, Экапрэс
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Кніга «Вершы на волю» сабрала паэтычныя творы, напісаныя ва ўмовах турэмнага зьняволеньня, катаргі, лягеру, высылкі, чаканьня рэабілітацыі і перагляду крымінальнай справы. Храналягічна тэксты абыймаюць амаль 150-гадовы пэрыяд неперарыўнай традыцыі і вымушанага разьвіцьця беларускай турэмнай паэзіі: ад філямацкіх 1820-х, калі ў Вільні былі зьняволеныя Адам Міцкевіч і Ян Чачот, аж да лягернай лірыкі асуджаных неўзабаве пасьля заканчэньня ІІ сусьветнай вайны Васіля Супруна і Ларысы Геніюш. Вершы, зьмешчаныя ў кнізе, адлюстроўваюць эмацыйны стан палітзьняволеных паэтаў, іх мары і чаканьні, жыцьцёвыя прынцыпы, але найперш – унутраную свабоду, якой вельмі часта бракавала тым пісьменьнікам, што знаходзіліся па іншы бок закратаванага вакна.
Каталёг: Крама | Прыватны кнігазбор