Проста з любові

Рэпарцёрскія партрэты памяці

Кандрацюк Ганна

Publication Place: Беласток

Publication Date: 2025

Publisher: Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку

Sizes: 220 с.

ISBN: 978-83-972232-2-6

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2025 by Ганна Кандрацюк, Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, Юрка Асеннік - вокладка

Book Collection: private library in Bialystok (hardcopy)

«А вам навошта той Каліноўскі?.. Ці вам у той "Ніве" не хапае пісаць пра нармальных людзей? Навошта вам "насвятляць" таго мяцежніка?.. Ён не пераносіў праваслаўнага духу. Не трэба яго славіць і асвятляць. Хай яго палякі сабе бяруць і хваляць». I дзе ж чуе такое аўтарка рэпартажу? У Мастаўлянах. Вёсцы, якая лічыцца радзімай Каліноўскага, жыхары якой прыгадваюць, як аднойчы прыехалі да іх вучоныя з Беларусі і завялі такую гутарку: "Мы прыехалі да вас, бо тут, у вашай вёсцы, нарадзіўся вялікі чалавек..." - а адзін дзед адпаліў ім, сказаў "каб яны тут не разводзіліся пра вялікіх людзей, бо тут, у Мастаўлянах, усе нараджаліся маленькімі". Як залацінка, метафара бліснула!.. А за ёй характар. А за характарам лёс. Дзеда. Вёскі. Народа. Гэта не праўда пра Каліноўскага. Гэта наша праўда пра саміх сябе. I ўжо толькі таму, што яна тут выказаная так, як нідзе болей, бо ў Ганны Кандрацюк ёсць рэдкі чалавечы і пісьменніцкі дар: заўважаць, як бліскаюць у смецці быту залацінкі жыцця, - варта прачытаць гэтую кнігу. (Уладзімір Някляеў)

Only in the library of the private person in Belastok (hardcopy)