Народная Воля, 160-161/2006

Народная Воля

160-161/2006

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2006-10-06

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК "Народная Воля"

Copyright © 2008 by Народная Воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выдаецца з ліпеня 1995 на беларускай і рускай мовах; Адрас рэдакцыі: 220030 Мінск, вул. Энгельса 34а; прыёмная: тэл./факс (017) 3286871; тэл./факс рэкламнага аддзела: 3286904, 3286906; e-mail: nv@promedia.by; http://www.nv-online.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Каго яшчэ не пусцяць у Еўропу? Пытанне аб пашырэнні спіса неўязных беларускіх чыноўнікаў можа быць разгледжана 16 кастрычніка на сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін - членаў Еўрасаюза. Пра гэта БелаПАН паведаміў прадстаўнік прэс-службы Савета ЕС Віктар Флавіян. Паводле яго слоў, гэтае пытанне зараз разглядаецца і аналізуецца ў Савеце ЕС. "Дакладна вывучаецца і правяраецца кожны канкрэтны выпадак, - сказаў В.Флавіян. - Гэта звьгаайная працэдура пры ўвядзенні якіх-небудзь санкцый супраць іншай краіны". Паводле інфармацыі Бела-ПАН, гэты спіс могуць папоўніць, прынамсі, чатыры беларускія чыноўнікі, адказныя за вынясенне прыгавору экс-кандыдату ў прэзідэнты, кіраўніку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандру Казуліну. Пашырэнне спіса стане рэакцыяй Еўрасаюза на вердыкт калегіі Мінскага гарадскога суда, якая пакінула без змяненняў прыгавор А. Казуліну. Абмеркаванне такога кроку было ініцыявана лідэрам аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандрам Мілінкевічам падчас візіту ў Фінляндыю, якая зараз узначальвае Савет ЕС. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная Воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле