Наша слова.pdf, 193 / 2025

Наша слова.pdf

193 / 2025

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2025-09-10

Copyright © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

6 і 7 верасня Ліда стала цэнтрам прыцягнення для тысяч цаніцеляў і майстроў друкаванага слова. Горад з размахам і на найвышэйшым узроўні адсвяткаваў ХXXII Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе ў канцэпцыю свята ўключаны такія тэмы, як 80-годдзе Вялікай Перамогі, Год добраўпарадкавання і 500-годдзе з моманту першай публікацыі кнігі "Апостал" Францішка Скарыны. Урачыстасці з нагоды Дня беларускага пісьменства ўжо шмат гадоў праводзяць у розных гарадах Беларусі для папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры і друкаванага слова. Яго прымаюць гістарычныя і культурныя цэнтры, з якімі звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. Традыцыя святкаваць Дзень беларускага пісьменства зарадзілася ў 1994 годзе, калі 28 жніўня ў Полацку ўпершыню прайшлі мерапрыемствы ў гонар Дня беларускага пісьменства і друку. 26 сакавіка 1998 года быў прыняты ўказ Прэзідэнта нумар 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь", які ўстанавіў, што Дзень беларускага пісьменства будзе штогод адзначацца ў першую нядзелю верасня. З таго часу свята атрымала асабліва шырокі размах і падтрымку на самым высокім узроўні. Сталіцамі маштабнага свята раней ужо станавіліся Полацк, Тураў, Наваградак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім, Бялынічы, Капыль, Доб-руш, Гарадок, Івацэвічы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле