Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-12-27
Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
Выдавец: УК "Народная Воля"
Copyright © 2007 by Народная Воля
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выдаецца з ліпеня 1995 на беларускай і рускай мовах; Адрас рэдакцыі: 220030 Мінск, вул. Энгельса 34а; прыёмная: тэл./факс (017) 3286871; тэл./факс рэкламнага аддзела: 3286904, 3286906; e-mail: nv@promedia.by; http://www.nv-online.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
«Адзін з самых ганебных палітычных судоў за час кіравання Лукашэнкі» 22-гадовага актывіста незарэгістраванага руху "Малады фронт" Артура Фінькевіча асудзілі на паўтара года зняволення. Судовы працэс над Фінькевічам аказаўся вельмі хуткім. Справа была разгледжана за адзін дзень. Разглядала справу маладзёжнага актывіста суддзя Магілёўскага гарадскога суда Наталля Крашкіна. Фінькевічу было прад'яўлена абвінавачанне, прадугледжанае 415 артыкулам Крымінальнага кодэксу (ухіленне ад адбыцця пакарання). Справа ў тым, што яшчэ ў 2006 годзе Артура Фінькевіча асудзілі за палітычныя графіці. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў на сценах дамоў з'явіліся надпісы "Дастаў", "Мы хочам новага" і іншыя, аўтарства якіх суд прызнаў за маладзёжным актывістам. Фінькевіча асудзілі на два гады "хіміі". Пакаранне юнак адбываў у Магілёўскай спецкамендатуры. Тэрмін пакарання Фінькевіча павінен быў скончыцца 9 снежня, аднак у кастрычніку Артура абвінавацілі ў парушэнні рэжыму, завялі крымінальную справу і змясцілі ў Магілёўскі следчы ізалятар. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля