Беларусы ў свеце, 5 (276) 2025

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

5 (276) 2025

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2025-05

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2025 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Падчас працоўнага візіту ў Злучаныя Штаты Амерыкі кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская ўручыла медаль Францыска Скарыны даследчыцы беларускай эміграцыі Наталлі Гардзіенцы. Медалём Скарыны таксама ўзнагароджаны Лявон Юрэвіч. Наталля Гардзіенка – гісторык, архівіст, андыдатка гістарычных навук, рэдактарка альманаха “Запі­сы Беларускага інстытута навукі і мастацтва”, сябра ўправы Беларус­кага Інстытута навукі і мастацтва ў Нью­Ёрку, аўтарка шматлікіх прац па гісторыі беларускай дыяспары. Медалём Скарыны таксама ўзна­гароджаны Лявон Юрэвіч – вядомы беларускі архівіст, гісторык літара­туры, бібліёграф, крытык камента­тар і публікатар шматлікіх дакумен­таў і мастацкіх тэкстаў беларускай эміграцыі, якія дзякуючы яго нястом­най дзейнасці рэгулярна ўваходзяць у навуковы ўжытак. Летась у выдавецтве “Камунікат” выйшаў грунтоўны даведнік “Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце”, падрыхтаваны Наталля Гар­дзіенка і Лявонам Юрэвічам. Гэта ўнікальнае без перабольшання вы­данне.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле