Беларусы ў свеце, 4 (275) 2025

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

4 (275) 2025

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2025-04

Editor: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Publisher: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2025 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

У межах гэтай ініцыятывы праходзілі фестывалі, канцэрты, ствараліся кліпы і шоў. Цяпер кампанія просіць дапамогі. Расказваем, што гэта за праекті ў чым яго важнасць для беларусаў. 1 красавіка кампанія “Будзьма бе­ларусамі” размясціла зварот да чы­тачоў і прыхільнікаў з просьбай аб дапамозе. У ініцыятывы не стае срод­ каў, каб надалей працягваць дзейна­сць. “Мы з вамі з 2008 года, а гэта амаль 17 гадоў руплівай працы нашай каманды для пашырэння беларуш­ чыны, папулярызацыі нашай гісто­рыі, мовы і культуры. Разам з вамі пераасэнсоўваем ролю і месца бела­русаў як нацыі ў мінулым і сённяш­нім свеце. І сёння нам як ніколі патрэбна вашая дапамога, каб і надалей мы маглі ствараць для вас унікальны бе­ларускі кантэнт. Мы ведаем, што шмат хто з вас рос разам з „Буд­зьмай“, пачынаў знаёміцца з бела­рушчынай праз нашу кампанію, гляд­ зеў і чытаў нас, наведваў нашыя ме­рапрыемствы. Мы шчыра за гэта ўдзячныя, а зараз просім вашай падтрымкі”, – напісалі аўтары звароту і папрасілі сваіх прыхільнікаў аб пад­трымцы. Для далейшай дзейнасці кампаніі неабходныя 16 000 еўра на месяц. Аўтары звароту ўпэўніваюць, што і самі шукаюць неабходныя сродкі, але ў той жа час просяць падтрым­кі ў чытачоў і прыхільнікаў. “У нас былі складаныя часы не адзін раз, але мы ўвесь час спраўля­ліся самі і не раз чулі ад нашых парт­нёраў, што мы моцныя, абазнаныя і абавязкова ўсё здолеем.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле