Наша слова.pdf, 188-189 / 2025

Наша слова.pdf

188-189 / 2025

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2025-08-13

Copyright © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Горад змяняецца да свята, а на бульвары Гедыміна заразможна ўбачыць цэлуюалею незвычайных арт-лавак, прысвечаных тэме кнігі! Гэта частка конкурсу "Арт-лаўка" сярод мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый: кожны ўдзельнік стварыў лаўку, якая стала не проста месцам для адпачынку, а сучасным арт-аб'ектам. Ужо можна ацаніць працы Лідскага ГУП ЖКГ (там сустракае ўсіх вучоныкрумкач), ААТ "Менскі завод колавых цягачоў" (тут запусцілі букросінг - прыносьце і бярыце кнігі!), а лаўка ад ААТ "Лакафарба" цешыць арыгінальнасцю і вытанчанасцю. Лідскі гісторыка-мастацкі музей таксама прымае ўдзел у раённым конкурсе на "Лепшую арт-лаўку". Жыхары горада ўжо актыўна робяць тут селфі і адпачываюць з кнігай! І гэта толькі пачатак: алея будзе папаўняцца новымі арт-лаўкамі кожны тыдзень - ужо заявіліся 27 прадпрыемстваў і арганізацый! Калі яшчэ не былі - абавязкова прагуляйцеся па бульвары Гедыміна і натхніцеся атмасферай творчасці і кнігі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле