Мы ідзём на марш

Фрашкі

Квяткоўскі Севярын

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2025

Выдавец: Фонд Kamunikat.org

Памеры: 216 с.

ISBN: 978-83-67937-52-8

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2025 by Севярын Квяткоўскі, Олена Степаненко — пераклад на ўкраінскую, Pan T. - вокладка, Фонд Kamunikat.org

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Слова «фрашка» ў сучасным значэнні — аднагодак незалежнай Беларусі. У 1991 годзе Сяргей Дубавец заснаваў інтэлектуальнае выданне «Наша Ніва» (1991–2000), якое на ідэі беларушчыны ядналася з аднайменнай газетай пачатку ХХ ст. У рэдацыйнай працы Сяргей Дубавец, сярод іншага, прапанаваў словам «фрашка» называць кароткую літаратурную форму з дыяпазонам — ад замалёўкі да міні-апавядання. Вясёлую ці сумную, але заўсёды іранічную. «Фрашка» з XVI стагоддзя мела падобнае значэнне — толькі ў вершаванай форме і з ухілам у неабавязковасць: штосьці кшталту драбязы, гарэзлівасці, выбрыкаў. Севярын Квяткоўскі праз абраны, нібыта выключна лёгкі, фармат фрашак раскрывае рысы эпохі станаўлення новага беларускага грамадства, дзе старая, савецкага ўзору, архаіка сутыкаецца з людзьмі новага мыслення — з новымі беларусамі, якія хочуць больш паветра, больш прасторы і больш беларускасці для сябе. Севярын Квяткоўскі (нар. 30 сакавіка 1973 года, Менск). Сам для сябе прыдумаў азначэнне «медыяпісьменнік»: кожны літаратурны жанр, які выкарыстоўвае аўтар, наўпрост ці ўскосна звязаны з медыямі. Севярын Квяткоўскі — аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі», кароткая проза (2007), «Падарунак для Адэлі», навелы (2012), «Як стаць беларусам», дакументальны праект (2014) і «Каларадская пушча», сатырычны раман-серыял (2019). Загалоўная аповесць новых фрашак «Мы ідзём на Марш!» сатканая з сапраўдных гісторый рэальных людзей, аб’яднаных фізічным і вобразным рухам супраць плыні абыякавасці, неадукаванасці, а часам адкрытай варожасці.

Беларускія аўтары: Квяткоўскі Севярын

Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org

Каталёг: Крама | Прыватны кнігазбор

Замовіць кнігу

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)