Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1977
Рэдактар: Бачыла А. М.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка беларускай паэзіі
Памеры: 192 с. з іл.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У гэты свет — у свет паэзіі Максіма Багдановіча — уваходзіш наперш, як у зачарованае царства. «У зачарованым царстве» — так бо і назваў М. Багдановіч цыкл вершаў, якім адкрываўся першы і адзіны прыжыццёвы зборнік паэта «Вянок». І гэтае царства населена ў яго не толькі міфалагічнымі вобразамі лесуна, змяінага цара, русалак. Ім было ўсё жыццё ўвогуле, якое ён вітаў, якім захапляўся і ў якім смуткаваў, глыбока перажываючы за сацыяльную неўладкаванасць чалавека на зямлі, за сотні прычын, што прымушаюць яго пакутаваць. І ў гэтым жа зачарованым царстве летуцеў паэт аб лепшай долі чалавека, аб дасягненні ім унутранай духоўнай паўнаты, гарманічных адносін з прыродай, з грамадствам (Алег Лойка, Запрашэнне ў свет паэзіі, фрагмент)
Беларускія аўтары: Багдановіч Максім
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Kamunikat.org