Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2025-06-18
Copyright © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Светлай радасцю, лірычным настроем і атмасферай сапраўднага адзінства быў насычаны апошні тыдзень маладзечанцаў. Штогадовы нацыянальны фестываль песні і паэзіі зноў аб'яднаў сотні людзей, якія неабыякавыя да мілагучнага беларускага слова. З мінулага года, дзякуючы перадфестывальным дням, у кожнага беларуса ёсць магчымасць дакрануцца да гэтай маштабнай культурнай падзеі і пазнаёміцца з сучасным айчынным мастацтвам. Культурная праграма ХХІV Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі парадавала насычанасцю і разнастайнасцю. Для дзяцей і дарослых быў распрацаваны шэраг мерапрыемстваў - ад майстар-класаў па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, цікавых гульняў і вясёлых імпрэз да пазнавальных выставачных праектаў, лірычных канцэртаў і цёплых сустрэч. - Ужо другі год мы практыкуем перадфестывальныя тыдні, якія дазваляюць ахапіць больш шырокую масу людзей. Сёлета ўжо 10 чэрвеня стартавалі перадфестывальныя мерапрыемствы, самым запамінальным з якіх можна назваць "Майскі вальс" з удзелам як прафесійных духавых аркестраў, так і народных, аматарскіх калектываў. У музыкальнай частцы фестывалю ўпершыню прынялі ўдзел творчыя калектывы Смаленскай і Бранскай абласцей. Лейтматывам мерапрыемства стала тэма 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf