Наша слова.pdf, 179 / 2025

Наша слова.pdf

179 / 2025

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2025-06-04

Copyright © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На мінулым тыдні ў Менску прайшоў VI Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Работа пачалася ў сценах Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны, а працягнулася ў Менскім міжнародным выставачным цэнтры, дзе размясцілася выстаўка да 80-годдзя Перамогі. Гэтая дата шмат што вызначае для культурнай галіны, і асабліва для прадстаўнікоў музейнай сферы. За апошнія гады ў Беларусі адкрыліся новыя музеі і экспазіцыі, пераважна прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны: музей у мемарыяльным комплексе "Хатынь", экспазіцыя ў мемарыяльным комплексе "Ала" Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея, пастаянная экспазіцыя ў філіяле музея "Дзецям вайны" Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музейнага комплексу. Вядзецца работа па стварэнні мемарыяльнага комплексу "Буйніцкае поле"… Агульная тэма форуму - "Музей - тэрыторыя памяці", і кожны рэспубліканскі ды нават рэгіянальны музей імкнуўся адлюстраваць яе ў сваіх экспазіцыях. Але сёлета дадалася агульная для ўсіх задача, звязаная з ажыццяўленнем праекта па стварэнні новага будынка і экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле