Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2025-05-21
Copyright © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
18 траўня Папа Леў XIV афіцыйна заняў пасаду Пантыфіка і абвясціў сваю першую пропаведзь, якая заклікае да "любові і адзінства", На інаўгурацыйнай імшы прысутнічала больш за чатыры тысячы саслужачых. Імша інтранізацыі Папы прагучала на іспанскай і англійскай мовах - самых распаўсюджаных мовах у свеце і мовах новага Папы. Пасля агучвання Евангелля (на лацінскай і грэчаскай мовах) адбыліся асаблівыя абрады пачатку Пантыфікату: ускладанне паліўма і ўручэнне пярсцёнка рыбака. Кардынал-дыякан Дамінік Мамберці ўсклаў на плечы Папы Льва белы ваўняны паліўм - сімвал пастырскай місіі і зносін з Сусветнай Царквой. Кардынал Луіс Антоніа Тагле з Філіпін надзеў на палец новага Папы пярсцёнак рыбака, сімвал улады. Пярсцёнак таксама адзначае Льва XIV як пераемніка Святога Пятра, апостала-рыбака і першага Папы. Беларускую дэлегацыю на інаўгурацыі ўзначальваў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка. У час урачыстай цырымоніі ён сустрэўся з Папам Львом XIV. Ігар Сергяенка перадаў Папу Льву XIV віншаванне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, а таксама падарунак ад кіраўніка беларускай дзяржавы - копію абраза Маці Божай Жыровіцкай. Арыгінал знаходзіцца ў Жыровічах
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf