Наша слова.pdf, 176 / 2025

Наша слова.pdf

176 / 2025

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2025-05-14

Copyright © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэва. Роберту Фрэнсісу Прэва 69 гадоў, і ён прыняў імя Леў XIV. Большую частку жыцця ён правёў у Перу і мае рэпутацыю рэфарміста, як і нябожчык Папа Францішак. Роберт Фрэнсіс Прэва нарадзіўся 14 верасня 1955 года ў Чыкага (ЗША). Ён уступіў у ордэн святога Аўгусты-на ў 1977 годзе і прыняў святарскае пасвячэнне ў 1982-м. Атрымаў ступені магістра багаслоўя і доктара кананічнага права ў Рыме. З 1985 года служыў у Перу, дзе займаў розныя пасады: выкладчык, суддзя, кіраўнік семінарыі. У 1998 годзе стаў правінцыялам аўгустынцаў у Чыкага, а ў 2001-м - генеральным настаяцелем усяго ордэна Святога Аўгустына, займаў гэтую пасаду да 2013 года. У 2014 годзе Папа Францішак прызначыў яго біс-купам Чыклая (Перу), дзе ён служыў да 2023 года. Таксама часова ўзначальваў дыяцэзію Кальяа. 30 студзеня 2023 года стаў прэфектам Дыкастэрыі па справах біскупаў і атрымаў тытул арцыбіскупа. 30 верасня 2023 года быў прызначаны кардыналам-дыяка-нам, а 6 лютага 2025 года - кардыналам-біскупам з тытулам субурбіканскай дыяцэзіі Альбана.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле