Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-02-16
Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
Выдавец: УК "Народная Воля"
Copyright © 2007 by Народная Воля
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выдаецца з ліпеня 1995 на беларускай і рускай мовах; Адрас рэдакцыі: 220030 Мінск, вул. Энгельса 34а; прыёмная: тэл./факс (017) 3286871; тэл./факс рэкламнага аддзела: 3286904, 3286906; e-mail: nv@promedia.by; http://www.nv-online.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Кіраўніку Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнку Паважаны Аляксандр Рыгоравіч! Мне нялёгка звяртацца да вас, аднак я разумею, што не маю права не выкарыстаць усіх магчымасцяў дзеля будучыні нашай Беларусі. Згодны з вашым меркаваннем, што становішча спраў у эканоміцы можа стаць катастрафічным. Гэтага нельга дапусціць. Вы ўвесь час падкрэсліваеце, што асноўнай мэтай вашай палітыкі з'яўляюцца захаванне суверэнітэта краіны і забеспячэнне дабрабыту народа. Для дэмакратычных сіл гэта таксама галоўная задача. Спадзяюся, што вы былі шчырым, калі казалі пра важнасць развіцця добрых стасункаў з Еўропай. Многія беларусы заўважылі вашае выказванне пра неабходнасць другога, еўрапейскага, крыла дзеля нармальнага развіцця Беларусі. Я перакананы, што гэтага можна дасягнуць у найбліжэйшыя тэрміны. Умовы развіцця супрацоўніцтва з аб'яднанай Еўропай добра вядомыя, яны выкладзеныя ў прапановах кіраўніцтва Еўрасаюза, скіраваных ураду і народу Беларусі. Перакананы, што адстойваючы еўрапейскі выбардля Беларусі, мы робім слушна. Але я таксама перакананы, што працяг канфрантацыі ўнутры краіны не пойдзе на карысць беларускаму народу. Ведаю, што, нягледзячы на рознагалоссі, можна дасягнуць выніку, калі галоўнай нашай мэтай будзе захаванне незалежнасці Беларусі і паляпшэнне жыцця народа. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля