Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-01-19
Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
Выдавец: УК "Народная Воля"
Copyright © 2007 by Народная Воля
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выдаецца з ліпеня 1995 на беларускай і рускай мовах; Адрас рэдакцыі: 220030 Мінск, вул. Энгельса 34а; прыёмная: тэл./факс (017) 3286871; тэл./факс рэкламнага аддзела: 3286904, 3286906; e-mail: nv@promedia.by; http://www.nv-online.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Нямецкі амбасадар спадзяецца наведаць Казуліна ў калоніі Пасольства Германіі не раз звярталася ў Дэпартамент па выкананні пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з просьбай дазволіць амбасадару Марціну ХЕКЕРУ сустрэцца з Аляксандрам Казуліным. Апошнім разам гэта было 8 снежня 2006 года. Станоўчага адказу пасольства так і не атрымала. Беларускі бок тлумачыць гэта тым, што амбасадар Германіі мае права сустракацца толькі з грамадзянамі Германіі, асуджанымі на тэрыторыі Беларусі, а Казулін - грамадзянін Беларусі. Тым не менш Марцін Хекер не губляе надзеі наведаць экс-кандыдата ў прэзідэнты ў самы бліжэйшы час. "Еўрапейскі Саюз неаднаразова патрабаваў вызвалення былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, - так пракаменціраваў сітуацыю Марцін Хекер. - Я некалькі разоў наведваў беларускіх грамадзян у турмах - Міхаіла Марыніча, Юрыя Бандажэўскага. Мяркую, што ў кожным выпадку гэта было добра і для зняволенага, і для нашага ўрада, і для беларускага ўрада таксама.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля