Брылеўскі летапіс, 22 (69)

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

22 (69)

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2008-08

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2008 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля. Распаўсюджваецца бясплатна. Наклад 50 асобнікаў. Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі; тэл. 3732886 (VELCOM), 218449, 218498; e-mail: nvff@rambler.ru Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Каб жа яно так было У газеце “Рэспубліка” 26 жніўня 2008 года была вельмі цікавая публікацыя “Уборка? Намолот? Главное -- люди” журналіста Валерыя Бібікава, прысвечаная Магілёў скаму раёну. Напісана добра, з вялікай сімпатыяй да нашага раёна і да людзей, якія тут жывуць і працуюць. Але адзін абзац гэтага артыкула выклікаў у брылеўцаў, як кажуць тэатралы, “оживление в зале”. Вось што напісаў паважаны журналіст: “...О местных жителях в районе заботятся одинаково -- как о живущих в красавцах городках, так и в отдалённых деревнях”. Што тычыцца Брылей, то такое сцвярджэнне, мякка кажучы, не адпавядае рэчаіснасці. Бо тут не выконваецца адзін з галоўных сацыяльных стандартаў -- наяўнасць грамадскай лазні. Стаіць руіна, да якой нікому няма ніякай справы. Калі б Валерый Бібікаў зазірнуў да нас, то, вядома ж, знайшоў бы іншыя адценні для свайго апавядання. І наогул паўстае праблема падзелу вяскоўцаў на тых, хто жыве ў аграгарадках, і на тых, хто жыве ў звычайных вёсках, -- так мовіць, “нашы” і “не нашы”. Узнікае ў раджанне, што ўсе сродкі, якія ёсць у раёне, ідуць менавіта на аграгарадкі -- каб там было прыгожа і каб туды можна было завезці чарговую дэлегацыю з Расіі ці таго ж самага Валерыя Бібікава з газеты “Рэспубліка”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле