Месца выхаду: Горкі
Дата выхаду: 2005
Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва; Мэмуары
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [584]
Дадатковая даведка: Выказваем падзяку супрацоўнікам установы “Агенцтва рэгіянальнага развіцця і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва” Віталю Макаранку і Зміцеру Салаўёву за падрыхтоўку тэарэтычнай часткі; Па ўсіх пытаннях і прапановах звяртацца на e-mail: horki@studenty.by; Распаўсюджваецца бясплатна http://www.horki.info --
Даведнік стаў плёнам дасьледваньня мясцовых актывістаў горада Горкі. Як вядома дэмакратычны сьвет цалкам базуецца на мясцовым самакіраваньні і вырашэньні мясцовых праблемаў з улікам і па магчымасьці сіламі мясцовых ўладаў. Вядома, праблемы існуюць заўсёды і паўсюль. Галоўная мэта даведніка акрэсьліць сэнс мясцовых праблемаў увогуле, распавесьці пра спосабы вырашэньня мясцовых праблемаў на прыкладзе досьведу іншых краінаў. Асаблівае мейсца займае дасьледваньне праблемаў, што на думку Горкаўскай моладзі прысутнічаюць у іх мясцовасьці. Гэты даведнік можна лічыць і дараднікам у акрэсьленьні і вырашэньні мясцовых праблемаў Горацкага краю. Пры гэтм аведнік не абыходзіць і сучасных рэаліяў, якія зьвязаныя з асаблівасьцямі палітычнага рэжыму ў краіне. Як раз з улікам гэтай акалічнасьці даведнік і дае парады па магчымых спосабах і шяхах акрэсьленьня і вырашэньня праблемаў пэўнага рэгіёну.
Каталёг: Kamunikat.org | EEDC