Права на волю, 13-14/2008

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

13-14/2008

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008-07

Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна

Copyright © 2008 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выходзіць два разы на месяц на беларускай і рускай мовах; Наклад 299 асабнікаў; Пры перадруку спасылка на бюлетэнь абавязковая; Адрас рэдакцыі: 220012 Менск, а/с 9 http://spring96.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна

Беларусь – паліцэйская дзяржава, абсалютна не падрыхтаваная да змаганьня з рэальным тэрарызмам... Праваабаронцы і сваякі арыштаваных былых сяброў патрыятычнай арганізацыі “Белы легіён”, а таксама дэмакратычных лідэраў правялі 11 ліпеня ў Менску прэс-канферэнцыю з нагоды неабгрунтаваных абвінавачаньняў іх родных у выбуху, які адбыўся ў Менску 4 ліпеня на афіцыйным сьвяткаваньні гэтак званага "дня незалежнасьці".Як паведаміла журналістам кіраўніца згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, жонка Міраслава Лазоўскага Ніна Шыдлоўская: “Людзі, якія зьяўляюцца элітай нашай нацыі, бо многіх я ведаю асабіста, абвінавачваюцца ў злачынстве, скіраваным супраць мірных грамадзянаў. Такога ўвогуле ня можа быць…” Далей яна падкрэсьліла, што даўно не існуючы "Белы легіён" займаўся толькі спартыўна-патрыятычным выхаваньнем моладзі і не рыхтаваў апазіцыянераў для зьмены ўлады.Праваабаронца Валянцін Стэфановіч асноўную ўвагу надаў юрыдычным асьпектам затрыманьняў і прад’яўленых абвінавачаньняў актывістам, адзначыўшы, што ў пратаколах не прыводзіцца аніякіх, нават ускосных доказаў віны затрыманых. Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі падкрэсьліў, што ”сёньняшняя хваля рэпрэсіяў нагадвае тое, што было пасьля гучных віцебскіх выбухаў. Тады такім жа чынам быў беспадстаўна затрыманы актывіст Павел Красоўскі, але віны яго так і не знайшлі".

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле