Беларусы ў свеце, 3 (274) 2025

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

3 (274) 2025

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2025-03

Redaktor: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Wydawca: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2025 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Культурна-­асветніцкі партал “Будзьма беларусамі” ў супрацы з “Купалаўцамі” ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце “Хрусь і папалам”. Дапамогуць у гэтай справе блогер “daroha” Валера Руселік і ганаровы чалец “ЧынЧынЧэнэл” Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй). Нацыянальныя стэрэатыпы бы­ваюць розныя. Вось што мы, бела­русы, можам сказаць пра сябе? Пра­цавітыя, добрыя, талерантныя – ба­дай, першае, што прыходзіць да галавы, праўда? Сёння, калі ў Беларусі практычна адсутнічае нацыянальная адукацыя, калі беларуская гісторыя шальмуец­ца, а нашыя нацыянальныя героі выстаўляюцца чужынцамі і ледзьве не ворагамі беларускага народа, на месца вынішчанай беларушчыны няўмольна паўзе гэтак званы “рус­ский мир”. І цягне за сабою зусім іншыя ўяў­ленні пра беларусаў, культываваныя ўсходнім суседам і навязваныя нам цягам стагоддзяў. І мовы беларускай нібы ніколі не было, і Беларусь – усяго толькі фантазія, і нічога нам не трэба акрамя чаркі ды шкваркі – лапці, адным словам, а не народ! Культурна-­асветніцкі партал “Буд­зьма беларусамі” ў супрацы з “Купа­лаўцамі” прапаноўвае ўсім нам ад­ставіць убок тэлевізар і падумаць уласнай галавою, абапіраючыся не на прапаганду, а на цалкам канкрэт­ныя факты – і разам ламаць стэрэа­тыпы пра беларусаў, якія нам, бела­русам, убіваюць у галовы.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле