Свабода (Тут і цяпер), 128

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

128

Дата выхаду: 2008-08-28

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://svabodaby.net/

Уцечка мазгоў Спрабуючы зэканоміць на пераходзе да 11-годкі ў школе некалькі дзесяткаў мільёнаў даляраў, дзяржава ў выніку страціць нашмат больш. Настаўнікі ўжо шукаюць працу 32-гадовая Ірына, выкладчыца брэсцкай школы з французскім ухілам, першы раз у жыцці з непрыхаваным жахам думае пра набліжэнне 1 верасня. Яна дагэтуль не ведае, ці скароцяць яе ці не, а калі пакінуць, то з якой вучэбнай нагрузкай. Метадычных планаў дагэтуль няма, кіраўніцтва гэтай школы, як і ўсіх астатніх спецыялізаваных школаў і ліцэяўрэспублікі знаходзяцца ў стане пэўнага трансу. Таму што іх супрацоўнікі самі не ведаюць, як складзецца іх лёс у бліжэйшай будучыні. Спецыялізаваныя навучальныя ўстановы і падобныя класы ў агульнааукацыйных школах цяпер будуць скасаваныя часткова альбо цалкам.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле