Publication Place: Нью-Ёрк
Publication Date: 2008-09
Editor: Клакоцкі Марат
Publisher: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
ISSN: 1054-9455
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Новы плян акупацыі Беларусі Аналіз падзеяў за гэты год, і асабліва за апошні месяц, паказвае на існаваньне новага шматступеннага расейскага пляну акупацыі Беларусі. Пра існаваньне гэтага пляну ведае Лукашэнка. Расейцы шмат што ўзгаднялі зь ім. Выбух у Менску 4-га ліпеня, падрыхтаваны расейцамі, паслужыў сыгналам да канкрэтных дзеяньняў, дастасаваных да выбарчай кампаніі. Першае, што было зроблена пасьля выбуху, – беларускія кіраўнічыя кадры ва ўладных структурах рэжыму былі замененыя на расейскіх генэралаў і выхадцаў з Расеі. Пад выглядам “сьледзтва” распачаты татальны кантроль над электаральнам насельніцтвам і перасьлед крытычна настроеных да рэжыму людзей. Расейскія спэцслужбы (ФСБ) атрымалі легальную магчымасьць назіраць і каардынаваць гэты кантроль. Сутнасьць гэтай апэрацыі для Масквы – стварэньне шляхам падбору і выкарыстаньня фальсіфікацыйнай машыны галасаваньня адмыслова прарасейскага парлямэнту ў Беларусі і дамагчыся ягонай легітымізацыі. Такі парлямэнт Маскве патрэбны для заканадаўчага афармленьня захопу беларускай маёмасьці і іншых дзеяньняў па ходу магчымага разгортваньня заплянаваных прарасейскіх падзеяў.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Беларус