Паходня, 17/2008

Паходня

грамадска-палітычная газета

17/2008

Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца

Дата выхаду: 2008-09

Рэдактар: Вырвіч Барыс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

У Магілёўскім абласным судзе разглядаецца справа Аляксандра Ільянава Як стала вядома рэдакцыі “Паходні”, вось ужо амаль на працягу месяца ў Магілёўскім абласным судзе адбываецца разгляд справы былога старшыні Бялыніцкага райвыканкама Аляксандра Ільянава. Згодна інфармацыі з заслугоўваючых даверу крыніц, Аляксандру Ільянаву інкрымінуюцца шматлікія парушэнні заканадаўства пад час працы на пасадзе старшыні Бялыніцкага райвыканкама. Абвінавачванні супраць былога старшыні вылучаны па пяці артыкулах Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Разам з Ільянавым за кратамі ў зале суда знаходзяцца яшчэ два абвінавачаныя па гэтай справе. У якасці сведкаў і пацярпелых па “справе Ільянава” на паседжанні абласнога суда выклікалась ужо даволі шмат жыхароў Бялыніцкага раёна. Асноўную масу сярод іх складалі супрацоўнікі розных Бялыніцкіх устаноў і прадпрыемстваў: лясгасу, райвыканкама, большасці сельскагаспадарчых арганізацый. Як адзначаюць многія са сведкаў, Аляксандр Ільянаў на паседжаннях суда паводзіць сябе вельмі ўпэўнена і поўнасцю адмаўляе сваю віну па большасці прад’яўленых абвінавачванняў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Паходня

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле