Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2025-04-23
Copyright © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дарагія браты і сёстры, у чарговы раз мы стаім перад таямніцай пустой магілы Езуса і чуем словы, поўныя любові, суцяшэння і надзеі: "Не бойцеся! Хрыстус ужо ўваскрос, Пан мой і мая надзея. А месцам сустрэчы будзе Галілея…" Гэтыя словы павінны ўмацоўваць нашу веру, што сярод зменлівасці і хаосу сучаснага свету ў розных выпрабаваннях і цярпеннях надалей крыніцай любові і сілы нязменна з'яўляецца ўваскрослы Пан - Пераможца смерці, пекла і сатаны. Уваскрослы Езус загадвае сваім вучням ісці ў Галілею - месца, дзе падчас паўсядзённых справаў яны сустрэліся з Ім, Настаўнікам з Назарэта і пайшлі за Ім. Няхай жа і наша сустрэча з жывым Збаўцам, прысутным у Найсвяцейшым Сакрамэнце, дапаможа ў Галілеі нашай штодзённасці знайсці мэту і сэнс жыцця, а таксама ўмацуе надзею на канчатковую перамогудабра над злом, любові над нянавісцю і жыцця над смерцю.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf