Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2025-04-02
Copyright © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
З 27 па 29 сакавіка Лідскі гістарычна-мастацкі музей прыняў удзел ў Міжнароднай выстаўцы-кірмашы турыс-тычных паслуг "Адпачынак-2025" на Менск-Арэне. Ад Дома Валянціна Таўлая з удзелам "Францішка Скарыны" прайшоў інтэрактыў па напісанні пяром з чарнілам, а таксама майстар-клас па вырабе вераб'я ў тэхніцы арыгамі, па матывах напісання першага верша "Верабейкі" Валянціна Таўлая ў Лідзе ў 1923 годзе і інш. Разам з тым наведвальнікі мелі магчымасць аку-нуцца ў той час, калі Францішак Скарына пісаў гусіным пяром, выводзіў літары на аркушы, на васковых дошча-чках і г.д. Такім чынам наведвальнікі запрашаліся ў старажытны горад Ліду на Дзень беларускага пісьменст-ва - 2025.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf