Беларус, 547

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

547

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 2008-08

Рэдактар: Клакоцкі Марат

Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне

ISSN: 1054-9455

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Парад Тыдня Паняволеных Народаў на Мангэтане Унью-Ёрку на Мангэтане 13 ліпеня адбыўся штогадовы Марш Паняволеных Народаў. Гэтая імпрэза, якой адчыняецца Тыдзень Паняволеных Народаў, прайшоў ужо ў 50-ы раз. Амаль 50 год таму назад, у ліпені 1959 году Кангрэс Злучаных Штатаў абвесьціў, а прэзыдэнт Айзэнгаўэр зацьвердзіў Публічны Закон № 86-90, у выніку якога трэці тыдзень ліпеня што-год адзначаецца як Тыдзень Паняволеных Народаў, каб нагадаць грамадзкасьці Амэрыкі й усяго сьвету пра пакуты і змаганьне народаў, якія знаходзяцца пад уладай дыктатарскіх таталітарных рэжымаў. У той час уся Ўсходняя Эўропа, краіны Закаўказьзя і Сярэдняе Азіі знаходзіліся пад камуністычным панаваньнем Расеі. Аб’яднаўшыся разам з іншымі нацыянальнымі дыяспарамі ЗША ў Камітэт Паняволеных Народаў, прадстаўнікі беларускай грамады Амэрыкі бралі актыўны ўдзел у працы Камітэту...

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларус

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле