Свабодны Салігорск, 23

Свабодны Салігорск

незалежныя газэта

23

Месца выхаду: Салігорск

Дата выхаду: 2008-07

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Выбух у Менску: тысячы дапытаных, ніякіх вынікаў Па справе аб менскім выбуху 4 ліпеня дапытаны тысячы чалавек, дакладная колькасьць арыштаваных невядома. Прадстаўнікі ўлады спасылаюцца на таямніцу сьледзтва, праваабаронцы гавораць пра неабгрунтаваны перасьлед. Па ўсёй краіне выклікаюцца сябры дэмакратычных рухаў і партый, КДБ ладзіць ператрусы на кватэрах у палітычна актыўных грамадзян. Аднак, апазыцыянэры складаюць мізэрны адсотак сярод тых, каго дапытвалі альбо арыштоўвалі па гэтай справе. У асноўным выклікаюцца тыя, хто меў хоць нейкае дачыненьня да выбуховых прыстасаваньняў, студэнты-хімікі і іхныя настаўнікі, людзі, якія прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці за грамадзкія злачынствы. Лік дапытаных перасягнуў тысячу чалавек, тым ня менш, дзеяньні сьледчых даюць зразумець, што фактаў не дастаткова. У межах сьледчых дзеяньняў прадавачак у крамах просяць напісаць лічбы ад 1 да 10 на цэлы аркуш. Робіцца гэта дзеля таго, каб высьветліць, у якім горадзе быў набыты пакунак з-пад соку, у які і зьмясьцілі бомбу. Яшчэ адзін захад: прэмія за супадзеньне сэрыйнага нумару на ўпакоўцы соку (у розных гарадах прадаецца сок розных сэрый).

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Свабодны Салігорск

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле