Брылеўскі летапіс, 21 (68)

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

21 (68)

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2008-08

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2008 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля. Распаўсюджваецца бясплатна. Наклад 50 асобнікаў. Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі; тэл. 3732886 (VELCOM), 218449, 218498; e-mail: nvff@rambler.ru Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Бітва за праўду "Слухай, паехалі са мной, -- такую прапанову я пачуў 21 жніўня ад старшыні выканкама Брылеўскага сельсавета Уладзіміра Ільіча Мажорава, -- а то я туды адзін ужо баюся ездзіць”. Туды -- гэта ў вёску Зылі да старшыні мясцовага селькома Уладзіміра Андрэевіча Войтава. Гэта чалавек, які заўсёды імкнецца, каб словы не разыходзіліся са справамі. Калі даеш абяцанне, то трэба яго выконваць, -- толькі так разумее Уладзімір Андрэевіч адносіны між людзьмі. Вось абяцалі -- нават пісьмова! -- не разорваць дарогу ад Зылей да аўтобуснага прыпынку на шашы, але ж як пахалі, так і пашуць. Па словах У. Войтава, калі так будзе працягвацца і надалей, то на стол старшыні Дзяржкантроля Зянону Ломацю пакладзецца адпаведная скарга. А калі і гэта не дапаможа, то зылеўцы “вызавуць тэлевізійную “Гарачую лінію” і дружна лягуць пад трактары, калі пачнецца распашка дарогі”. У.Войтава і жыхароў гэтай вёскі зразумець можна: тая дарога -- найкарацейшы шлях да аўтобуснага прыпынку. З часоў калгаса імя Ільіча яна заўсёды тут была. Нават калі асфальтавалі сухарэўскую шашу, у бок зылеўскай дарогі зрабілі адпаведны з’езд.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле