Новы Час, 27/2008

Новы Час

масава-палітычная газэта

27/2008

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008-08-22

Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей

Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў

Выдавецтва/ друкарня: УП Плутос-Маркет, Мінск

Copyright © 2008 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Палітычны вязень №1Аляксандр Казулін - на свабодзе Аляксандр Казулін вызвалены з турмы, Аляксандр Казулін — на свабодзе! Гэта навіна суботнім днём 16 жніўня з неверагоднай хуткасцю абляцела Беларусь. І не толькі ў яе дэмакратычным сегменце. СМІ на вызваленне Казуліна адрэагавалі літаральна лавінай водгукаў і каментараў — беларускіх і замежных аналітыкаў ды палітыкаў. Што ўжо само па сабе з’яўляецца пацвярджэннем палітычнай вагі Аляксандра Казуліна, яго месца і ролі як фактара беларускай палітыкі. Аднак большасць з каментараў аб’ядноўвае дзіўная асаблівасць: ацэньваліся выключна знешнія чыннікі — матывы А. Лукашэнкі, уплыў Захаду, разлік на рэакцыю Масквы… Як быццам бы сам Казулін тут ні пры чым. Пасіўная фігура ў чыіхсьці палітычных гульнях, казырная карта (як незнарок сарвалася з вуснаў аднаго з яго блізкіх паплечнікаў) у руках Лукашэнкі. Такое адчуванне, што каментатары забыліся на аксіёму палітычнай барацьбы: каб выклікаць такую рэакцыю, трэба напачатку стаць уплывовым палітыкам, моцнай і самастойнай фігурай не толькі ў вачах саратнікаў і прыхільнікаў, але і ва ўспрыняцці праціўнікаў ды канкурэнтаў. Казулін гэта зрабіў. На гэтым драматычным этапе сваёй палітычнай дзейнасці.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле