Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008-03
Выдавец: Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі
Copyright © Асамблея
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Асамблеі НДА
Не зачыстка, а зацішша... Часопіс "Асамблея" вяртаецца да чытачоў. За два гады з моманту выхаду ў друк апошняга нумару тэктанічных зрухаў у сфэры ўзаемаадносінаў незалежнага грамадзтва і дзяржавы не адбылося. Болынасьць НДА дэмакратычнай скіраванасыц працягваюць існаваць у рэжыме “альтэрнатыўнага грамадзтва". Хоць доўгачаканай “адлігі” ў стасунках супрацоўнікаў Мін'юсту і прадстаўнікоў грамадзянскае супольнасьці няма, аднак “палярная ноч” пакуль што над краінай не апусьцілася. Улады дамагліся нэўтралізацыі шэрагу сацыяльных ініцыятываў у выніку кропкавых удараў па незалежным грамадзтве ў дарэфэрэндумны пэрыяд. Апошнія з магіканаў трэцяга сэктару ня хочуць здаваць сваіх пляцдармаў, абскарджваючы рашэньні ў падкантрольных судовых інстанцыях. Аптымістычны максымум - легалізаваны статус і магчымасьць рэалізацыі арганізацыйнай місіі яшчэ на пару гадоў. Пэсымістычныя прагнозы - спаўзаньне да стану "дысыдэнцкіх гурткоў".
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Асамблея