Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2025-03-26
Copyright © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Традыцыйнае абрадавае дзейства, якім нашыя продкі ва ўсе часы суправаджалі пачатак унясення ў глебу насення збажыны, прайшло ў Лідскім раёне. Месцам “Засевак” стала адно з палёў ЛРСУП “Мажэйкава”, куды сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва Лідскага раёна на чале са старшынём райвыканкама Аляксандрам Людвігавічам Вярсоцкім, кіраўнікі і працаўнікі сельгасарганізацый, прадстаўнікі духавенства, культуры — усе, хто ўсведамляе значнасць пасяўной кампаніі, ад каго залежыць вага сёлетняга раённага каравая. Кіраўніцтва Лідскага раёна і мясцовай гаспадаркі паклала пачатак сяўбе, кінуўшы ў добрую глебу першае насенне. Асвяцілі першую баразну святары Лідчыны. Сонечнае надвор’е, узнёслы настрой людзей, жыццесцвярджальны народны абрад, цудоўнае выкананне засеўных песень артыстамі Лідскага раённага цэнтра культуры - народных калектываў “Талер” і “Каханачка”, — усё гэта дала моцны зарад на працу, а разам і ўпэўненасць, што яна прынясе чаканы вынік.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf