Наша слова.pdf, 163 / 2024

Наша слова.pdf

163 / 2024

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2025-02-12

Copyright © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаўКасцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ падрыхтавала пераклад на беларускую мову энцыклікі Папы Фран- цішка "Dilexit nos" (з лацінскай мовы - "Палюбіў нас"). Гэта чацвёртая энцыкліка Папы Францішка, апублікаваная 24 кастрычніка 2024 года. Яна прысвечана чалавечай і боскай любові Сэрца Езуса Хрыста. Энцыкліка Dilexit nos працягвае традыцыю папскіх энцыклік, прысвечаных Найсвяцейшаму Сэрцу, і з'яўляецца спадкаемцай энцыклік Haurietis aquas Папы Пія XII (1956), Miserentissimus Redemptor Папы Пія XI (1928) і Annum sacrum Папы Льва XIII (1899). У гэтай энцыкліцы Папа Францішак крытыкуе сучасныя з'явы, такія як індывідуалізм, сацыяльная і эканамічная няроўнасць, а таксама выкарыстанне тэхналогій, якія пагражаюць нашай чалавечнасці. Ён заклікае да паўторнага адкрыцця "сэрца" як шляху да адзінства, міру і прымірэння ў сучасную эпоху.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле