Наша слова.pdf, 161 / 2025

Наша слова.pdf

161 / 2025

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2025-01-29

Copyright © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

26 студзеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў закон "Аб мовах", абвясціўшы беларускую мову адзінай дзяржаўнай. Гэты дакумент стаў важным крокам у адраджэнні нацыянальнай ідэнтычнасці і культуры. "Мова - гэта не толькі сродак зносін, але і душа народа, аснова яго культуры. Жыве мова - жыве народ", - cцвярджалася ў прэамбуле закона. Закон стымуляваў выкарыстанне беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця: ад адукацыі да побыту. У краіне з'явілася больш літаратуры, газет, часопісаў і нават коміксаў на беларускай мове. Гарады і вёскі ўпрыгожыліся шыльдамі на роднай мове. Аднак працэс актыўнага развіцця беларускай мовы быў спынены пасля рэферэндуму 1995 года, калі расейская мова атрымала статус другой дзяржаўнай.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле