Наша слова.pdf, 157 / 2025

Наша слова.pdf

157 / 2025

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2025-01-03

Copyright © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

12 студзеня, у свята Хросту Пана, вернікі парафіі старадаўняй катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве, якая прызначана адной з Юбілейных святыняў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, мелі гонар вітаць нештодзённых пілігрымаў. У гэты дзень сваю духоўную вандроўку сюды здзейснілі Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Генеральныя вікарыі архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь монсіньёр Кшыштаф Сэрока і прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксёндз канонік Юрый Ясевіч. Біскуп Касабуцкі, які прамовіў гамілію, заўважыў, што свята Хросту Пана - гэта свята ўсіх, хто быў ахрышчаны і заахвоціў, па магчымасці, успомніць дзень і месца, у якім кожны з нас стаў дзіцем Божым праз сакрамэнт хросту.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле