Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2025
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Памеры: 380 с.
ISBN: 978-83-67937-71-9
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Грамадзтва
Copyright © 2025 by Карпюк Аляксей, Фонд Kamunikat.org
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
У вёсцы Грыбоўшчына Сакольскага павету, непадалёк Крынак, селянін Ілля Клімовіч аб’явіў сябе прарокам і неўзабаве вакол яго сабралася група людзей, якія дарогай вуснай прапаганды стварылі легенду пра другога, пасля Хрыста, пасланніка Бога да грэшных людзей на зямлі. Весткі пра цуды за справай малітваў Клімовіча хутка разышліся па ўсёй Заходняй Беларусі, Віленшчыне і Валыні. Гэта аповед пра беларускае сялянства ў Польшчы міжваеннага перыяду. У кніжцы паказаныя сапраўдныя вёскі і мястэчкі, сапраўдныя людзі і самае цікавае — іх менталітэт. З таго часу прайшло амаль цэлае стагоддзе, усё змянілася, апрача менталітэту. Нашчадкі тых сялян жывуць сёння ў гарадах, карыстаюцца інтэрнэтам, мабільнымі тэлефонамі, перамяшчаюцца дарагімі аўтамабілямі, гавораць нават на англійскай мове, толькі вераць сёння ўсялякім Клімовічам, што прамаўляюць да іх па тэлевізары. (З уступу праф. Яўгена Мірановіча)
Беларускія аўтары: Карпюк Аляксей
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Каталёг: Крама | Прыватны кнігазбор