Беларусы ў свеце, 12 (271) 2024

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

12 (271) 2024

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2024-12

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2024 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

За асабістуюадвагу, праяўленую ў баях супраць расійскіх агрэсараў ва Украіне дзеля свабоды Беларусі і Украіны, Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўзнагародзіла медалём “За баявыя заслугі”трох байцоў групы спецыяльнага прызначэння батальёну “Волат”. Іх імёны не апублічваюцца, як і прозвішчы трох асобаў, узнагароджаныхмедалём Ордэну Пагоні, якіяжывуць у Беларусі і адзначаныя за шматгадовую дзейнасць у зберажэннігістарычных каштоўнасцяў і ўшанаванне памяці выбітных асобаў беларускай гісторыі. Затое няма падставаў не назваць імя іншай асобы, чые заслугі ўшана­ваныя Медалём Ордэну Пагоні – гэта палітолаг Анаіс Марэн. Да нядаўняга часу яна была адмысловай даклад­чыцай ААН па правах чалавека ў Бе­ларусі і шмат зрабіла для абароны як беларусаў, якія на Бацькаўшчыне цярпяць пераслед за свае пераканан­ні, гэтак і для тых, хто апынуўся ў вымушанай эміграцыі. Дзень Герояў – удзельнікаў Слуцкага паўстання ў абарону БНР – дзесяцігоддзямі ад­значаўся ў асяродках беларускай дыяспары ў Еўропе, на паўночна­амерыканскім кантыненце і ў Аўстраліі ў часы, калі Беларусь бы­ла часткай СССР, у якім гісторыя змагання супраць бальшавіцкай акупа­цыі замоўчвалася. Традыцыю ўшана­вання памяці змагароў за Незалеж­насць Беларусі пераняло і новае па­каленне эмігрантаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле