Беларусы ў свеце, 11 (270) 2024

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

11 (270) 2024

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2024-11

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2024 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вялікая канферэнцыя “Беларусь–Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці” адбылася 2 снежня ў Вільні. Размаўлялі і пра культуру, што праўда, ужо пад фінал мерапрыемства. Хаця, як заўважаюць датычныя да гэтай сферы, пытанні светапогляду, самаідэнтыфікацыі ці не першасныя для беларусаў у вымушанай эміграцыі ды й не толькі. Арганізатарамі прадстаўнічага ме­рапрыемства выступілі Фонд Конра­ да Адэнаўэра, Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў імя Вільфрыда Мартэн­са і Офіс Святланы Ціханоўскай. Апошняя, чацвёртая, панэль канферэнцыі прайшла пад назвай “Культурныя сувязі як мост паміж Беларуссю і Літвой”, але, улічваючы, што ўдзельнікамі яе былі толькі бе­ларускі, абмяркоўвалі не толькі бела­руска­-літоўскія стасункі ў гэтай сферы. “Аднак мяне глыбока засмуціла сітуацыя, якую давялося назіраць. (…) Да гэтага часу ў зале засталася толькі чвэрць удзельнікаў, і, што яш­чэ больш сумна, прадстаўнікоў літоўскага боку ўжо не было. Хаце­лася б зразумець, якія планы на гэтую панэль мелі арганізатары. На жаль, гэта не выглядае проста недарэчна­сцю. Такое стаўленне нібы падкрэс­лівае, што культура – гэта нешта другаснае, прыгожая дэкарацыя да палітычных працэсаў. Але гэта памыл­кова. Культура – гэта не дадатак, а асно­ва. Менавіта яна закладвае змены ў грамадстве, стварае ўстойлівыя су­вязі і фарміруе каштоўнасці, на якіх будуецца дэмакратыя. Таксама выклікаюць пытанні фармат і адсутнасць паўнавартаснага двухбаковага ўдзелу, што супярэчы­ць ідэі дыялогу.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле