Беларусы ў свеце, 10 (269) 2024

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

10 (269) 2024

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2024-10

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2024 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

“Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця на вышыню нашых магіл”. Калісьці Уладзімір Караткевіч у п’есе “Кастусь Каліноўскі” ўклаў гэтыя афарыстычныя словы ў вусны галоўнага героя. Ключавое слова тут – “нашых”: тых, хто прысвяціў сябе справе сва­боды і Беларусі, хто беларус не толькі і не столькі паводле пашпарту. “На­шы” – першае, што прыходзіць у га­лаву, калі бярэш у рукі толькі што вы­дадзеную “Кнігу могілак”. На працягу апошніх 200 гадоў з кожным чарговым наступам на Бе­ларусь агрэсіўнай русіфікацыі бела­русы мусілі ратавацца за мяжой, бо на радзіме для іх былі прызначаныя турма, канцлагер і смерць. Кожны чарговы рэжым эмацыйна абразліва называў іх ворагамі, злачынцамі, “бег­лымі”. Для рэжыму яны былі пад­крэслена “не нашымі”. Нашы, каму пашанцавала ўратавацца, апыналіся за мяжою. Пры гэтым на радзіме забаранялі­ся хоць якія міжчалавечыя кансалі­дацыйныя памкненні, якія і робяць насельніцтва нацыяй. Адбываецца атамізацыя грамадства, калі ніхто нікому “не наш”. Парадаксальным чынам рэжымных асобаў у Беларусі аб’ядноўвае тое, што яны адзін ад­наму “не нашы”. Гэта яны ўсімі спосабамі выкара­няюць нацыянальную, а насамрэч чалавечую эмпатыю, імкнуцца з Бе­ларусі – краіны і нацыі – зрабіць ней­кае падабенства ці то Саратаўскай вобласці РФ, ці то “ДНР”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле