Беларусы ў свеце, 9 (268) 2024

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

9 (268) 2024

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2024-09

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2024 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Новы беларускі праект MALDZIS запусцілі ў верасні. Яго місія – усталяванне дошак і помнікаў выбітным беларусам, стварэнне мапы “Зямля Мальдзіса”, вяртанне культурнай спадчыны. Расказваем падрабязней. Ініцыятыва стварэння праекту MALDZIS належыць былому дыплама­ту і часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Швейцарыі Паўлу Мацу­кевічу. У сваёй колішняй дыплама­тычнай працы ён займаўся акурат падобнымі справамі. MALDZIS бачыць сваю місію ў аб’яднанні беларусаў вакол культур­най спадчыны і ўмацаванні вобразу Беларусі як еўрапейскай краіны, га­ворыцца на афіцыйнай старонцы (maldzis.world)ініцыятывы. Удзельнікі праекту плануюць зай­мацца папулярызацыяй беларускай спадчыны – праз стварэнне мапаў і гайдаў зінфармацыяй пра выбітных беларусах у замежжы. Іншая задача праекту – усталяванне помнікаў і мемарыяльных дошак выбітным бе­ларусам за мяжой, пошук і набыццё культурна­гістарычных каштоўна­ сцяў за мяжой для перадачы ў бела­рускія музеі. Частка праекту – мапа “Зямля Мальдзіса”, дзе пазначаны “забытыя і зніклыя ў гістарычнай віхуры імё­ны і падзеі”, і youtube­канал “Гэта топ!”, аўтары якога, Рыгор Астапеня і Аляксандар Івулін, падарожнічаю­ць па свеце і расказваць гісторыі пра выбітых беларусах. Рыгор Астапеня, палітолаг і апя­кун праекту, расказаў, што назву пра­екту шукалі такую, якая б адлюстроў­вала памкненні ўдзельнікаў праекту.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле