Наша слова.pdf, 159 / 2024

Наша слова.pdf

159 / 2024

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2024-01-15

Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Усе дарогі напрыканцы мінулага тыдня вялі да Лядовага палаца г. Ліды, на тэрыторыі якога размясціліся выставачныя павільёны прадпрыемстваў і арганізацый Лідчыны. І кожны паспрабаваў бліснуць у сваім самым лепшым выглядзе. Было цікава і відовішчна, смачна і весела, музычна, моладзева, крэатыўна… Адным словам: чым багатыя, як той казаў… З самай раніцы пляцоўку запоўніла моладзь. І - не выпадкова… Прыцягальнымі для юнага пакалення сталі відовішчныя і функцыянальныя пляцоўкі Лідскага РАНС, Лідскага РАУС, Дэпартамента аховы і вайсковых частак Лідскага гарнізона. Можна было пасядзець усярэдзіне танка, прымерыць абмундзіраванне выратавальніка, выпрабаваць сябе ў экстрэмальных труках, панаглядаць за працай службовага сабакі і пасядзець за рулём стромкага байка. Увагу лідзян прыцягваў і вялікі чырвоны МАЗ - спартовы гоначны аўтамабіль вытворчасці Менскага аўтазавода, які, між іншым, у мінулым годзе ў гонках на "Шаўковым шляху" заняў 3-е месца. Знатакам народнай творчасці не прыйшлося нудзіцца: артысты філіялаў Лідскага цэнтра культуры і народнай творчасці прадставілі калядны сюжэт: вадзілі казу, насілі зорку - з імі было вельмі весела, і ногі самі ішлі ў скокі. Майстры народных рамёстваў з усёй Гарадзеншчыны прывезлі тканыя ручнікі і ўнікальныя вырабы з саломкі, цацкі, пано і вельмі шмат рукатворных шэдэўраў! Тут жа стаялі станкі - за працэсам вытворчасці тканых вырабаў можна было назіраць увачавідкі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле