Анемпадыстаў Міхал, Ці помніш ты

Ці помніш ты

да 60-годдзя паэта, мастака, дызайнера: вершы

Анемпадыстаў Міхал

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2024

Выдавец: Р. М. Цымбераў

Памеры: 104 с. : іл.

ISBN: 978-985-7303-84-7

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2024 by Міхал Анемпадыстаў, Алена Дашкевіч - дызайн, фота, Р. М. Цымбераў - афармленне

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Міхал Анемпадыстаў сваёй творчасцю будаваў Каралеўства Беларусь — поўнае стылю, густу, шляхетнасці і любові да свайго. Рознабаковы і гарманічны, канцэптуальны і разнастайны — візуальнае, тэкставае і музычнае нарошчвалася на стрыжань ідэі і разрасталася прыгожым, укарэненым у сваю зямлю і традыцыі дрэвам. Калі крышацца ў друз эпохі, застаюцца галасы, словы і музыка. Застаецца інтанацыя, на якую абарочваліся, за якой ішлі, якую шукалі. Стыль 1990-х для беларускага кола быў зададзены Міхалам Анемпадыставым. Голасам таго часу сталіся спевы Каралевы беларускага року. Паэзія, праспяваная ёй, адважна і пяшчотна змяняла прастору і нас саміх у ёй. Уздымала і адорвала небывалым. Свет тады на вачах поўніўся навізной пад гітарныя акорды і прамоўленыя словы. Так здавалася. Так было.

Беларускія аўтары: Анемпадыстаў Міхал

Каталёг: Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)