Рэгіён (Гародня), 02

Рэгіён (Гародня)

інфармацыйнае выданьне

02

Месца выхаду: Гродзенская вобласць

Дата выхаду: 2008-04-25

Рэдактар: Васілеўскі Зміцер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Малыя гарады атрымліваюць шанц Ствараюцца спрыяльныя ўмовы для прыцягнення інвестыцыяу у сярэднія і невялікія гарады і паселішчы Беларусі. 3 1 красавіка 2008 г. пачаў дзейнічаць дэкрэт прэзідэнта Беларусі № 1 "Аб стымуляванні вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг)". Згодна з гэтым дэкрэтам камерцыйныя арганізацыі, якія ствараюцца ў малых гарадах, атрымаюць дадатковыя падатковыя ільготы: яны вызваляюцца ад выплаты падатку на прыбытак і збору у рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, прадуктаў харчавання і аграрнай навукі ў частцы рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці пры наяўнасці іх раздзельнага ўліку. Таксама існуе магчымасць не выплачваць падатак да даданую вартасць, мытных пошлін і збораў за тэхналагічнае абсталяванне, якое ўвозіцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і накіроўваецца для ўнёску ў статутныя фонды арганізацый з замежнымі інвестыцыямі. Гэты дэкрэт мае вельмі важнае значэнне для развіцця эканомікі Бераставіцкага, Мастоўскага і Свіслацкага раёнаў, дзе прамысловасць прадстаўлена невялікай колькасцю прадпрыемстваў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Рэгіён (Гародня)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле