Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2024-12-11
Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Міжурадавы камітэт UNESCO ў пытаннях нематэрыяльнай культурнай спадчыны 4 снежня ўключыў беларускую выцінанку ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны афіцыйна названы: "Выцінанка - традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі". У 2021 годзе беларускае мастацтва выцінанкі атрымала статус гістарычна-культурнай каштоўнасці ў Беларусі. На той час у Беларусі мастацтвам выцінанкі валодалі каля ста майстроў, 11 з іх мелі званне народнага майстра. Пасля гэтага Міністэрства культуры Беларусі намінавала беларускую выцінанку ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Гэта ўжо шостая беларуская культурная традыцыя ў спісе UNESCO. Раней такі ж статус атрымалі: у 2009 годзе - калядны абрад "Калядныя цары" ў вёсцы Семежава; у 2018-м - "Урачыстасць у гонар шанавання Абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)" у вёсцы Будслаў; у 2019-м - "Юр'еўскі карагод" у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці; у 2020-м - культура бортніцтва; у 2022-м - "Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні".
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf