Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2024-12-04
Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дзень беларускага пісьменства ў 2025 годзе пройдзе 7 верасня ў Лідзе Гарадзенскай вобласці. Пастановай Савета Міністраў № 873 ад 25 лістапада 2024 года створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXXІІ Дня беларускага пісьменства. Старшынём аргкамітэта прызначаны намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, намеснікамі старшыні - міністр інфармацыі Марат Маркаў і намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк. У склад аргкамітэта ўвайшлі кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, замежных спраў, культуры, спорту і турызму, сувязі і інфарматызацыі, фінансаў, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў і інш. Фінансаванне мерапрыемстваў Дня беларускай пісьменнасці будзе рэалізоўвацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Гарадзенскага аблвыканкама, Лідскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і інш.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf