Брылеўскі летапіс, 19 (66)

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

19 (66)

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2008-07

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2008 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля. Распаўсюджваецца бясплатна. Наклад 50 асобнікаў. Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі; тэл. 3732886 (VELCOM), 218449, 218498; e-mail: nvff@rambler.ru Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Без вады - ні туды і ні сюды 24 ліпеня 2008 г. адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеўскага сельсавета. Галоўнае пытанне павесткі дня — аб стане водазабеспячэння на тэрыторыі сельсавета. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў паведаміў, што ўсе пытанні водазабеспячэння насельніцтва вадой вырашаюцца станоўча. Ёсць пэўныя праблемы ў Машанаках і Макаранцах, але там ёсць станоўчыя зрухі. Пытанні па рамонту калодзежаў будуць вырашацца з дапамогай фінансавання ад райвыканкама, паколькі сваіх сродкаў на гэтыя мэты практычна няма. Ёсць скаргі ад насельніцтва наконт якасці вады, але санэпідэмстанцыя прэтэнзій тут не мае. А іржавая вада ад таго, што ў ёй шмат жалеза, і гэта праблема не толькі нашых вёсак. Трэба будаваць калодзежы, але гэта вельмі дорага: закапаць толькі адно кальцо каштуе 280.000 руб. плюс на кожны калодзеж неабходна рабіць праектную дакументацыі, якая каштуе 5-6 мільёнаў рублёў. Ніхто нам такіх грошаў не дасці. Дэпутаты і члены выканкама павінны весці адпаведную работу з насельніцтвам у накірунку выкарыстання для гэтых мэтаў асабістых сродкаў, бо ідзе такі час, што ўсё робіцца прыватным.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле