Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2008-06
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Copyright © 2008 by Брылеўскі летапіс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля. Распаўсюджваецца бясплатна. Наклад 50 асобнікаў. Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі; тэл. 3732886 (VELCOM), 218449, 218498; e-mail: nvff@rambler.ru Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Паседжанне выканкама 29 мая 2008 г. адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеўскага сельскага Савета. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў абвесціў павестку дня, дзе першым было пытанне аб стане злачыннасці на тэрыторыі сельсавета і мерах па яе прафілактыцы. Слова для справаздачы было дадзена участковаму Магілёўскага РАУС Валерыю Васільевічу Маскалёву, які паведаміў, што з 1 студзеня на тэрыторыі сельсавета было здзейснена 14 злачынстваў, 50% з якіх раскрыта па “гарачых” слядах. Працэнт раскрываемасці ў нас адзін з самых высокіх у раёне. Адзін чалавек лічыцца зніклым без вестак. Было складзена 6 адміністрацыйных пратаколаў на парушальнікаў -- у асноўным за “падпольны” гандаль алкагольнымі напоямі. У ЛТП адпраўлены 2 чалавекі, а згодна Дэкрэту № 18 на працу ўладкаваны і працуюць 4 чалавекі. Ёсць пэўныя заўвагі да працы ахоўнікаў фермы і мехдвара вёскі Макаранцы. У асноўным праваахоўная праца вядзецца з пазітыўнай дынамікай, і такая высокая планка павінна трымацца і надалей.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс