Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2008-02
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Copyright © 2008 by Брылеўскі летапіс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля. Распаўсюджваецца бясплатна. Наклад 50 асобнікаў. Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі; тэл. 3732886 (VELCOM), 218449, 218498; e-mail: nvff@rambler.ru Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Праглядаючы свой фотаархіў, я звярнуў увагу на здымак, які быў зроблены раніцай 23 студзеня 2008 года. Мне вельмі спадабаліся колеры ўзыходзячага сонца, аб’ектыў фотаапарата павярнуўся на ўсход, і ў кадр разам з сонечнымі промнямі трапілі і два дома на вуліцы Першамайскай ў Брылях. Справа месціцца дом Кацярыны Захараўны Лужанковай, а злева можна ўбачыць дом Міхаіла Адамавіча Кулажкіна. На вялікі жаль, толькі на гэтым здымку і можна бачыць гэтую сядзібу, бо 10 лютага бязлітасны агонь усё гэта зруйнаваў, забраўшы і жыццё Міхаіла Адамавіча. І падумалася: няхай на старонцы “Брылеўскага летапісу” застанецца гэты далягляд -- з цішынёй студзеньскага ранку і ў пазалоце зімовай сонечнасці.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс