Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2007-10
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Copyright © 2007 by Брылеўскі летапіс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля. Распаўсюджваецца бясплатна. Наклад 50 асобнікаў. Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі; тэл. 3732886 (VELCOM), 218449, 218498; e-mail: nvff@rambler.ru Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Словы ўдзячнасці 1 кастрычніка па традыцыі адзначаецца Дзень пажылога чалавека. На гэты раз свята адбылося ў памяшканні Цэнтра культуры в. Кадзіна, куды былі запрошаны ветэраны працы аграфірмы “Днепр”. Не засталіся па-за ўвагай кіраўніцтва аграфірмы і нашы ветэраны, якія раней працавалі ў калгасе імя Ільіча. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся генеральны дырэктар аграфірмы “Днепр” Уладзімір Віктаравіч Давыдаў, выказаўшы словы ўдзячнасці за тое станоўчае, што было зроблена старэйшым пакаленнем. Самадзейныя артысты Кадзінскай школы і падраздзяленняў аграфірмы “Днепр” падрыхтавалі святочны канцэрт. Артысты Брылеўскага сельскага Дома культуры таксама зрабілі свой унёсак -- і слухачы цёпла віталі кожную песню ў выкананні Любові Шастаковай, Таццяны Філімоненка, Любові Цымляковай і Алы Яцковай з вакальнага ансамбля “Любава”.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс